Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у сусветным эканамічным форуме ў Давосе



Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у сусветным эканамічным форуме ў Давосе 16-19 студзеня, дзе прадставіць Аб’яднаны Пераходны Кабінет і дэмсілы Беларусі.

Фота: Офіс Ціханоўскай.

Пра гэта паведамляе ейны тг-канал. Акрамя Ціханоўскай, удзел у форуме возьмуць лідары 52 дзяржаваў і каля 600 гендырэктараў міжнародных кампаній і карпарацый. У асноўнай праграме форуму беларуская лідарка выступае двойчы:

– 17 студзеня на тэму «У абарону Еўропы» разам з прэзідэнтамі Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі і міністрам замежных справаў Іспаніі.

– 19 студзеня на тэму жаночага лідарства з удзелам віцэ-прэм’еркі Канады Крысці Фрыланд і губернатаркі штату Мічыган Грэтчэн Уітмер. Святлана Ціханоўская распавядзе пра ролю жанчын у беларускім пратэсце і грамадзянскай супольнасці.

У межах неасноўнай праграмы форуму 19 студзеня адбудзецца дыскусія на тэму беларускага бізнесу і эканамічнай перспектывы для беларусаў. Таксама Святлана Ціханоўская правядзе шэраг двухбаковых сустрэчаў, у тым ліку з прэм’ерам Бельгіі, кіраўніцтвам Еўракамісіі, прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ды іншымі.