Анонс: 17-га студзеня «Госця Рацыі» – Ілона Салагуб



Днямі сусветныя СМІ абляцеў аналітычны артыкул групы аўтараў «План Маршала для Расеі (і для Беларусі)». У ім прыводзіцца гістарычныя паралель, што немцы пацярпелі ад рэпарацый пасля Першай сусветнай вайны, і гэтая крыўда спарадзіла Гітлера. А таму лагічнае пытанне, ці павінен Захад даць рэсурсы постпуцінскаму ўраду, а таксама Беларусі, каб пазбегнуць чарговай хвалі крыўды ў гэтых краінах?

Вольга Сямашка пагутырала з суаўтаркай артыкула, аналітычным рэдактарам Vox Ukraine Ілонай Салагуб пра тое, якое месца ў вайне з Украінай займае Беларусі, наколькі ўвесь рэгіён звязаны «нафтавымі далярамі» Расеі і ці сапраўды ўкраінскія алігархі зацікаўлены ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам украінскага аналітыка Ілоны Салагуб, слухайце ў аўторак, 17-га студзеня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 07.10 адпаведна.

Беларускае Радыё Рацыя