Еўразвяз зацвердзіў пакет дапамогі Украіне на 2023 год у памеры 18 мільярдаў еўра



Ужо на гэтым тыдні Украіна атрымае першыя 3 мільярды еўра дапамогі. Паведаміў віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Валдзіс Дамброўскіс. Паводле яго слоў дапамога прызначаная для фінансавання неадкладных патрэб і аднаўлення крытычна важнай інфраструктуры. Пакет дапамогі Украіне на 2023 год – крэдыты з дзесяцігадовай адтэрміноўкай. Яны прызначаныя, сярод іншага, для фінансавання неадкладных патрэб Украіны і аднаўлення крытычна важнай інфраструктуры.

Кіраўнік Еўракамісіі Уршула фон дэр Ляен у кастрычніку заявіла, што Украіне неабходна хуткае аднаўленне. Паводле яе слоў, Расея наўмысна атакуе цывільную інфраструктуру, каб пазбавіць украінцаў вады, электрычнасці і цяпла перад надыходам зімы.

Паводле яе слоў, у 2022 годзе ЕЗ выдзеліў Украіне фінансавую падтрымку ў памеры амаль 20-ці млрд еўра.