Ілона Салагуб: Беларусь нецікавая для інвестараў, пакуль мае рэжым Лукашэнкі
Днямі сусветныя СМІ абляцеў аналітычны артыкул групы аўтараў «План Маршала для Расеі (і для Беларусі)». У ім прыводзіцца гістарычная паралель, што немцы пацярпелі ад рэпарацый пасля Першай сусветнай вайны, і гэтая крыўда спарадзіла Гітлера. А таму лагічнае пытанне, ці павінен Захад даць рэсурсы постпуцінскаму ўраду, а таксама Беларусі, каб пазбегнуць чарговай хвалі крыўды ў гэтых краінах?
Вольга Сямашка пагутырала з суаўтаркай артыкула, аналітычным рэдактарам Vox Ukraine Ілонай Салагуб пра тое, якое месца ў вайне з Украінай займае Беларусь, наколькі ўвесь рэгіён звязаны «нафтавымі далярамі» Расеі і ці сапраўды ўкраінскія алігархі зацікаўлены ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў:
Ілона Салагуб: Я рэдактар аналітычнага цэнтра Vox Ukraine. Мы працуем над рознымі пытаннямі. Нашая галоўная задача – падвышэнне ўзроўню эканамічнай дыскусіі ва Украіне, і мы пішам пераважна пра эканамічную палітыку. Таксама пішам і пра тое, што датычыць вайны, імкнемся рухаць гэтую дыскусію і на Захадзе.
РР: Выйшаў артыкул «План Маршала для Расеі» і ў дужках узятае слова «Беларусь». Вы як аналітык, які бачыць вельмі шмат матэрыялаў, у тым ліку ўкраінскіх, як вы адчуваеце, наколькі зараз Беларусь самастойная, ці наогул, калі мы пішам і кажам пра эканоміку Расеі, то мы ўжо само сабой устаўляем у дужках Беларусь, як частку Расеі?
Ілона Салагуб: З пазіцыі эканомікі, я думаю, усё ж такі больш важна палітычная незалежнасць. Зразумела, што эканоміка Беларусі залежыць ад Расеі, але калі мы ўявім, што заўтра тых эканамічных адносінаў не будзе, то, у прынцыпе, вялікага абвалу не адбудзецца. Бо ў Беларусі ёсць і прамысловасць, і сельская гаспадарка, і ІТ-сектар, які добра развіты, і іншыя сектары паслуг. Гэта хутчэй залежнасць палітычная. Прысутнасць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі іграе сваю ролю.
РР: Пытанне таксама стаіць з беларускім экспартам, які стварае аснову бюджэту. На сённяшні дзень на колькі ўдалося абмежаваць экспарт з Беларусі ў іншыя краіны? І ці паступае нейкая прадукцыя з Беларусі ва Украіну зараз?
Ілона Салагуб: З Беларусі, я не думаю, што нешта паступае. Хіба што кантрабанда. Але і гэта дужа сумніўна, таму што мяжа закрыта. Хіба што нейкімі шляхамі праз трэція краіны. Але і гэта дужа сумніўна.
Цалкам размова:
З „Госцяй Рацыі” – украінскім аналітыкам Ілонай Салагуб, камунікавала Вольга Сямашка.