«Накалядаваць Беларусь» – рэпартаж Вольгі Сямашкі
7-га студзеня Лукашэнка публічна абвесціў, што гатовы прыняць назад у Беларусь беларусаў, якія, па ягоных словах, аступіліся. Тым, хто павяртаецца, гарантавана права … панесці адказнасць, а ўжо потым працягваць жыць, як і раней. Безумоўна, беларусы не спяшаюцца на Радзіму і спрабуюць прыстасавацца да жыцця, напрыклад, на Падляшшы. Ідэальная, на першы погляд, тэрыторыя на памежжы ставіць многіх перад выпрабаваннем беларускасцю. Дылема «падляшскай» і «беларускай» беларускасцяў на фоне палітычнага крызісу і вайны трапіла ў рэпартаж Вольгі Сямашкі пад назвай «Накалядаваць Беларусь».