Надзея Ількевіч пра дзейнасць прасторы CreateCulture Group
Некалькі месяцаў – столькі існуе культурніцкая прастора ў Вільні пад назвай CreateCulture Group.
Заснавальнікі – група ініцыятыўных і творчых беларусаў, – больш падрабязна распавяла прадзюсарка, сузаснавальніца Надзея Ількевіч:
– Я заснавала ў Вільні арганізацыю, назва пакуль толькі на ангельскай мове CreateCulture Group, але мы працуем на беларускім варыянтам. Нам падалося важным заснаваць, адкрыць культурніцкую прастору найперш для беларусаў, але і для ўсіх, куды можна прыйсці і правесці сваё мерапрыемства, папрацаваць, ёсць таксама функцыі каворкінгу.
Надзея Ількевіч дадала, што ў CreateCulture Group пераважна адбываюцца выступы музычны калектываў, робяцца майстар-класы ды агулам культурніцкія сустрэчы беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя