На акцыю з нагоды „завочных судоў” запрашаюць у Беластоку



22 студзеня а 13:00 арганізатары акцыяў маржавання ў Беластоку запрашаюць усіх ахвотных на гарадскі пляж „Дайліды” на акцыю з нагоды „завочных судоў” ды іншых фарсаў пад выглядам судоў, якія апошнім часам набываюць папулярнасць у карнікаў Беларусі.

Нагадаем, 9 студзеня пачаўся суд  над супрацоўнікамі “ТУТ БАЙ МЕДЫЯ”: гендырэктарам кампаніі Людмілай Чэкінай, галоўным рэдактарам TUT.BY Марынай Золатавай, журналісткамі Вольгай Лойка і Аленай Талкачовай і Кацярынай Ткачэнка, якая працавала юрысткай;

17 студзеня пачаўся завочны „суд” над Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкам, Вольгай Кавальковай, Марыяй Мароз, Сяргеем Дылеўскім.                              

18 студзеныя грамадства даведалася пра вынік наступнага „завочнага суда”: 12 гадоў калоніі прысудзілі пяці фігурантам справы «Чорнай кнігі Беларусі» падчас «завочнага працэсу». Судзілі Яніну Сазановіч, Дзмітрыя Навошу, Данііла Багдановіча, Валерыю Занямонскую і Вольгу Высоцкую.                         

Падчас імпрэзы арганізатары абяцаюць, што адбудзецца традыцыйнае маржаванне, гарбата і размовы. 

Беларускае Радыё Рацыя