Вайна ва Украіне: Расея перакідвае ў Беларусь жывую сілу ў цыстэрнах



329-ы дзень вайны. Расея перакідвае ў Беларусь жывую сілу, у тым ліку ў цыстэрнах. Пра гэта стала вядома «Нашай Ніве» ад крыніц у Беларусі.

Расея выкарыстоўвае чыгуначныя цыстэрны, каб увесці ў зман спадарожнікавае і візуальнае назіранне за перавозкамі. У рэальнасці ўнутры такіх цыстэрнаў знаходзяцца не вадкія грузы, а людзі. Магчыма, што маштабы расейскай прысутнасці ў Беларусі большыя, чым меркавалася раней.

Тым часам, выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Украіны генерал паліцыі Ігар Кліменка даў першы каментар пра трагедыю ў Браварах пад Кіевам і пра сваю новую працу. Сёння там каля дзіцячага садка ўпаў верталёт, у якім ляцела кіраўніцтва МУС, — усе загінулі (у тым ліку і міністр Дзяніс Манастырскі).

Агулам загінулі 14 чалавек, у тым ліку дзіця, 25 чалавек пацярпелі. Кліменка заявіў: «Мы страцілі нашых прафесійных кіраўнікоў, аўтарытэтных людзей  і таварышаў… Будзем працаваць дзень і ноч, каб устанавіць прычыны авіякатастрофы”.

Беларускае Радыё Рацыя