PiS выступае супраць увядзення еўра ў Польшчы
ПіС супраць еўра.
«Права і справядлівасць» выступае супраць увядзення еўра ў Польшчы. Прэс-сакратар партыі Рафал Бахэнэк заявіў, што прыярытэтам для ПіС з’яўляецца найперш забеспячэнне еўрапейскіх заробкаў і еўрапейскага ўзроўню жыцця. Бахэнэк нагадаў, што дэбаты аб увядзенні еўра ў Польшчы пачала апазіцыя. Прэс-сакратар ПіС сцвярджае, што ў цяперашняй сітуацыі ўвядзенне еўра было б нявыгадна для польскай эканомікі, бо прывяло б да значнага росту цэн.
Як вядома, 20 з 27 краін Еўразвязу ўваходзяць у еўразону.
Беларуская служба Польскага радыё