Праваабаронцы: улады Беларусі будуюць таталітарную сістэму
Праваабарончая арганізацыя «Вясна» падрыхтавала справаздачу «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2022 годзе». Летась паводле палітычных матываў (за падзеі 2020–2022 гадоў) асудзілі не менш за 2 627 грамадзян і амаль 3 800 грамадзян, якія сутыкнуліся з крымінальным пераследам за гэты перыяд.
Вядома пра не менш за 6 443 затрыманых і не менш за 3 272 накладзеных адміністрацыйных спагнанняў за ажыццяўленне сваіх правоў і свабод, з якіх 2274 — адміністрацыйныя арышты і 938 — адміністрацыйныя штрафы.
У аглядзе адзначаецца, што „надзвычай глыбокі грамадска-палітычны крызіс, у вытоках якога — узурпацыя ўлады і яе засяроджванне ў руках А. Лукашэнкі, які дэ-факта не змірыўся з паразай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, адсутнасць у Беларусі эфектыўных дэмакратычных інстытутаў вызначалі працяг і нарошчванне рэпрэсіўнай палітыкі ўладаў у 2022 годзе”.
«Дзеянні ўсіх галін улады накіраваныя на пабудову новай – таталітарнай – сістэмы, што выключае любыя адступленні ад дзяржаўнай палітыкі і ідэалогіі», – канстатуюць праваабаронцы.