Французы страйкуюць супраць павышэння пенсійнага ўзросту да 64 гадоў
Сёння, 19 студзеня, у Францыі — дзень агульнанацыянальнага страйку супраць павышэння пенсійнага ўзросту. З гэтай прычыны ў краіне парушаная праца школ і транспарту, скарочаная выпрацоўка электраэнергіі, спыненыя адгрузкі на нафтаперапрацоўчых заводах, паведамляе Reuters.
Згодна з прапановай французскага ўраду, пенсійны ўзрост у краіне павялічыцца з 62 да 64 гадоў. Паводле ацэнак Мінпрацы Францыі, рэформа дазволіць сэканоміць амаль 18 мільярдаў еўра штогод, дзякуючы чаму пенсійная сістэма можа стаць бясстратнай да 2027 года.
Нагадаем, летась у Беларусі скончылася рэформа, якая прадугледжвала паэтапнае павышэнне пенсійнага ўзросту. На сёння пенсійны ўзрост у Беларусі для жанчын падвышаны да 58 гадоў, а для мужчын — да 63.
Беларускае Радыё Рацыя