Вынікі нарады гміннай управы па беларускай мове: навучанне мажліва, але ад імя аб’яднання



У сераду ў Беластоку прайшла нарада ў гміннай управе па пытаннях выкладання беларускай мовы, якія перад горадам прадставіла праз петыцыю беларуская дыяспара. Вынік не зусім задаволіў падпісантаў, пра што распавёў сакратар аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову „АБ-БА” Пётр Мулярчык:

–  Прадстаўнікі міністэрства сказалі, што юрыдычнай падставы, каб вывучаць гэтую мову дзецям дыяспары, няма грошай, каб даць іх непасрэдна на такое навучанне. Але ёсць у законе аб адукацыі такі пункт, які дазваляе арганізаваць гэтае навучанне. Арганізаваць яго можа аб’яднанне з дазволу дырэктара школы, куды ходзяць вучыць гэтую мову. І школа можа даць бясплатна памяшканне для такога навучання.

Вядома, што на нарадзе па беларускай мове ў Польшчы прысутнічалі намеснік Прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі, дырэктар дэпартамента адукацыі Веслава Цвікліньска, дэпутат Роберт Тышкевіч, упаўнаважаны ваяводы па справах меншасцяў, а таксама дырэктарка пачатковай школы № 4.

Такім чынам, аб’яднанне АББА можа арганізоўваць адукацыю на базе школ Беластока пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі як папулярызацыю беларускай мовы сярод «большасці».

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя