У Паветраных сілах ВСУ выказаліся пра лётныя вучэнні ў Беларусі



Сумесныя лётна-тактычныя вучэнні Расеі і Беларусі, якія пачаліся 16 студзеня, маюць больш палітычны характар, чым практычны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву спікера камандавання Паветраных сіл Украіны Юрыя Ігната ў эфіры тэлемарафона.

„Мы бачым на аэрадромах Беларусі змешаныя экіпажы, побач з расейскімі самалётамі стаяць беларускія МіГ-29. Яны адпрацоўваюць нейкае баявое зладжванне, нейкія там палёты. Паказваюць адзінства аб’яднанага войска. Навошта гэта робяць. Гэта больш палітычнага характару вучэння, чым яны прывядуць да нейкага зладжвання”, – падкрэсліў Ігнат.

Нагадаем, раней стала вядома, што ў першы дзень сумесных лётных вучэнняў Расеі і Беларусі на тэрыторыі РБ не ўзляцеў ніводзін знішчальнік або верталёт.