Прэзідэнт Грузіі выступіла за ўзмацненне жорсткасці правіл знаходжанні расейцаў



Прэзідэнт Грузіі Саламе Зурабішвілі заявіла, што не падтрымлівае аднаўленне авіязносін з Расеяй, і заклікала адрэгуляваць знаходжанне расейцаў у краіне.

Зурабішвілі заявіла, што не падтрымлівае пазіцыю грузінскага ўрада аб аднаўленні авіязносін з Расеяй, і не згодна, што гэта аблегчыць праблемы грузінаў, якія пражываюць у РФ. Паводле яе слоў, суайчыннікаў за мяжой больш хвалюе пытанне аб спрашчэнні крытэрыяў аднаўлення грамадзянства для ўраджэнцаў Грузіі.

Прэзідэнт Грузіі заклікала ўрад сур’ёзна вывучыць і адрэгуляваць пытанне наплыву расейцаў у Грузію. Гэта неабходна, каб грамадзяне Грузіі адчувалі, што ўлічваюцца іх інтарэсы і бяспека.

„Нам патрэбныя правілы – якія тычацца правоў на працу, рэгістрацыі бізнесу, набыцця ўласнасці або адкрыцця рускамоўных школ”, – гаворыцца ў заяве Зурабішвілі.

Зурабішвілі таксама заклікала ўрад адказаць на абвінавачанні ў абыходзе санкцый праз Грузію.

reform.by