Беларуска: У Кіеве адчуваю сябе ў большай бяспецы, чым у родным Менску
Не заўсёды ёсць час, каб хутка зрэагаваць на паветраную трывогу, і немагчыма ўсё жыццё перанесці ў бомбасховішча.
Такі стан падчас вайны стаў паўсядзённасцю і, зразумела, што шмат людзей з’язджае з цэнтральнай Украіны, – распавяла беларуска Аліса Навіцкая, якая з пачатку вайны жыве ў Кіеве:
-Ужо не ведаем, калі сапраўдная паветраная трывога, ад якой трэба ўцякаць, а калі – не. Усё вельмі напружана. Як беларуска, пакуль адчуваю сябе тут у большай бяспецы, чым у родным Менску.
Аліса Навіцкая дадала, што ў Кіеве да беларусаў ставяцца добра, а некаторыя нават спачуваюць беларусам з-за палітычнага рэжыму ў іх краіне. Таму жыццё нават ва ўмовах вайны тут больш бяспечнае, чым на радзіме.
Беларускае Радыё Рацыя