ЗША і саюзнікі ўводзяць дзве столі цэн на расейскія нафтапрадукты



Краіны G7, ЕЗ і Аўстралія ўзгаднілі ўвядзенне адразу дзвюх столяў цэнаў на расейскія нафтапрадукты. Пра гэта паведамляе амерыканскі Мінфін.

Адну столь ценаў усталююць для прадукцыі, якая гандлюецца з прэміяй да нафты. Пад такое абмежаванне трапіць дызельнае паліва, газойль. Другая столь прадугледжана для прадукцыі, якая гандлюецца з дысконтам да нафты, напрыклад мазут.

Рашэнне па столях цэнаў на нафтапрадукты краіны кааліцыі ўзгаднілі падчас анлайн-сустрэчы намеснікаў міністраў фінансаў. Па іх меркаванні, ужо ўведзенае ў снежні абмежаванне цэнаў на расейскую нафту дапамагае абмежаваць прыбыткі Масквы і стабілізаваць сусветныя пастаўкі энерганосьбітаў. Якімі будуць ліміты цэнаў на нафтапрадукты, пакуль не ўдакладняюць.

Ліміт $60 за барэль для расейскай нафты дзейнічае з 5 снежня. У сакавіку краіны кааліцыі плануюць перагледзець працу столі цэнаў нафты і пры неабходнасці падкарэктаваць яго на фоне ўвядзення столі для нафтапрадуктаў.

Раней Мінфін ЗША ужо анансаваў, што столяў на нафтапрадукты будзе дзве. Плануецца, што 5 лютага набудзе моц і эмбарга Еўразвяза на імпарт нафтапрадуктаў з Расеі.

officelife.media