Уладзімір Арлоў у Варшаве
22 студзеня, у нядзелю, Уладзімір Арлоў прэзентуе ў Варшаве свае кнігі і запрашае на творчую сустрэчу «Як нараджаюцца кнігі? Псіхалогія творчасці».
Дата: 22 студзеня
Час: 16.00 (час мясцовы)
Месца: Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава.
Вас чакае вясёлая і сур’ёзная размова пра стварэнне кніг, музычны сюрпрыз і аўтограф-сесія.
Падчас кірмашу можна будзе набыць беларускую класіку, сучасную беларускую літаратуру і культавы «Беларускі каляндар на 2023 год са словамі і малюнкамі на кожны дзень» ад кампаніі «Будзьма!»
У сустрэчы бярэ ўдзел музыка і рэжысёр Раман Арлоў, які зайграе любімыя песні свайго бацькі Уладзіміра.
Уваход вольны!