У Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы продажу патрыманых машын



З 22 студзеня 2023 года ў Беларусі забаронена здзяйсняць здзелкі па куплі-продажы аўтамабіляў з афармленнем рахунку-даведкі. Раней гэтую схему шырока выкарыстоўвалі, каб прадаць машыну хутчэй, без пераафармлення на новага ўласніка.

Указ кіраўніка краіны аб змяненні правілаў куплі-продажу патрыманых аўто падпісаны яшчэ ў ліпені мінулага года, але набыў моц толькі 22 студзеня.

З гэтага часу дагаворы куплі-продажу транспартных сродкаў можна будзе рэгістраваць не толькі ў ДАІ, але і ў натарыусаў.

У саміх дагаворах куплі-продажу павінны быць указаны звесткі аб адсутнасці абмежаванняў і забарон.

Разлікі наяўнымі дазволены толькі паміж фізічнымі асобамі. Калі ў здзелцы ўдзельнічае юрыдычная асоба або ІП, дазволены толькі безнаяўны разлік.

officelife.media