Што з гэтага дня нельга будзе набыць на рынку



У Беларусі 22 студзеня ўступае ў сілу забарона продажу шэрагу тавараў на рынках, прадугледжаная пастановай Саўміна № 964 ад 30 снежня 2022 года.

Спіс тавараў, забароненых для продажу на рынках, папоўніўся новымі пазіцыямі. Сярод іх зборнае непастэрызаванае малако, тварог і вырабы з яго, воцат, алкагольная прадукцыя, жывыя жывёлы і расліны з Чырвонай кнігі. Нельга будзе прадаваць на рынку бялізну са штампам устаноў і арганізацый, каштоўныя металы і камяні, а таксама вырабы з іх. Пад забаронай таксама зброя, шкуры звяроў без адпаведнай маркіроўкі вытворцы.

Акрамя таго, на гандлёвых месцах на рынках зараз не будуць прадавацца мука, цукар, крупы і макароны, біялагічна актыўныя дабаўкі, прадукты для спартыўнага харчавання, тытунёвая прадукцыя. Забаронена на такіх месцах прадаваць вайсковы рыштунак і тавары ваеннага прызначэння, ваенную форму, афіцыйна прынятую ў беларускім войску.

Патрапілі пад забарону продажу з гандлёвых месцаў бытавая тэхніка, тэлефоны, газавая апаратура, ровары, мотаблокі.

Усяго спіс забароненай для продажу на рынках прадукцыі папоўніўся 42 пазіцыямі.

news.zerkalo.io