У Вільні адбылася цырымонія ў гонар 160-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага
На могілках Росы ў Вільні адбылася цырымонія ў гонар 160-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага. У мерапрыемстве прыняла ўдзел Святлана Ціханоўская.
„Для мяне вялікі гонар прыняць удзел у нядзельнай цырымоніі ў Вільні, прысвечанай антырасейскаму паўстанню 1863 года. Яно аб’яднала беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў у барацьбе супраць тыраніі. У памяць аб нашым нацыянальным героі Кастусі Каліноўскім сёння мы зноў аб’ядналіся дзеля свабоды”, — напісала яна ў Twitter.
Каліноўскі быў кіраўніком нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 года на сучаснай тэрыторыі Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Расійскай Імперыі. Ён быў арыштаваны ў канцы студзеня 1864 года ў Вільні і прыгавораны да смяротнага пакарання.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tsikhanouskaya.org