Прэм’ер-міністр Польшчы пацвердзіў намер перадаць танкі Украіне



Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі пацвердзіў намер перадаць танкі Украіне. Паводле яго, перамовы на ўзроўні прэзідэнта Польшчы і канцлера Нямеччыны, прэм’ер-міністра і міністраў абароны мелі эфект.

“Аказваецца, гэты ціск мае сэнс. У гэтыя выходныя спадарыня міністр замежных спраў Нямеччыны выступіла з зусім іншай заявай, якая дае пэўную іскрынку надзеі, што Нямеччына не толькі не будзе блакаваць, але і ў выніку і перадасць цяжкае абсталяванне, сучаснае абсталяванне на дапамогу Украіне”, – сказаў прэм’ер Маравецкі, маючы на ўвазе нядзельную заяву міністра замежных спраў Нямеччыны Аналены Бербак пра тое, што ФРГ не будзе супраць перадачы Украіне польскіх танкаў Leopard 2.

Маравецкі адзначыў, што Польшча ўсё роўна мае намер перадаць танкі Украіне ў рамках „малой кааліцыі”, нават калі ў ёй не будзе Нямеччыны.

reform.by