Творчы вечар Вожыка ў Батумі
У грузінскім Батумі ў прасторы „аКсяродак” адбыўся творчы вечар беларускага рэпера Вожыка.
Творца выканаў каля тузіна сваіх кампазіцый, а сам выступ быў прысвечаны 36-годдзю выканаўцы. Пра сустрэчу распавялі ўдзельнікі мерапрыемства:
– Я ўжо даўно быў гатовы да гэтага перформансу. Спадабалася канешне, Вожык круты. Я яго ў першы раз убачыў у Батумі і цяпер разумею, што гэта рэп-ідал беларускасці, яшчэ і гісторык. Вельмі цікава было.
– Было цікава, душэўна паслухаць розныя гісторыі з жыцця, з творчай кар’еры Вожыка. Атмасферна, пасядзелі паслухалі, прыкольныя рэп-песенькі.
Сам Вожык (Зміцер Зайко) вельмі пазітыўна выказаўся пра батумскую публіку:
– Мне спадабалася, як людзі ўспрынялі. Усё прайшло так, як я і планаваў.
Падчас выступу Вожык анансаваў свой новы праект „Гісторыя Беларусі ў рэпе”. Ён паведаміў, што шукае валанцёраў і спонсараў для гэтага праекту.
Беларускае Радыё Рацыя