Віктара Бабарыку паставілі на прафулік у калоніі за нарэзку сала



Пра гэта распавёў былы зняволены папраўчай калоніі № 1, дзе свой тэрмін адбывае і адзін з прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе — палітвязень Віктар Бабарыка.

„За Бабарыкам заўсёды ўзмоцнены кантроль. Як правіла, дзе ён працуе, там ставяць вельмі шмат камер, дзеля таго, каб ён не пакідаў працоўнае месца не паводле часу. Таксама на Бабарыку павесілі прафілактычны ўлік як „схільнага да захопу закладнікаў, праявы агрэсіі і нападу на адміністрацыю”.

З-за таго, што ён ножыкам пакінуў драпіны на падваконні, калі рэзаў сала. Гэта ўбачылі пазаштатныя супрацоўнікі адміністрацыі, пабеглі ў штаб і даклалі пра гэта аперам. На гэтай падставе палітвязню павесілі такі прафулік.

t.me/viasna96