Зміцер Панкавец: Праз расейскі медыйны кантэнт беларусы змогуць зразумець свае памылкі



Ці мусяць беларусы надалей спажываць расейскі медыйны кантэнт ці праз такое спажыванне Беларусь застаецца ў сферы расейскага інфармацыйнага ўплыву?

Над гэтым пытаннем паразважалі ўдзельнікі аўтарскага анлайн-праекта „Дамова”.

Кажа журналіст Зміцер Панкавец:

– Як бы вы хацелі ці не хацелі, але Расея застаецца нашым бліжэйшым суседам. У прынцыпе мы не засяроджваемся толькі на „беларускім свеце”. Ёсць праблема таго, што грамадства ў нейкай ступені падтрымлівае тое, што адбываецца, а адбываецца вайна. Мы бачым вайну ва Украіне і я не адкрыю сакрэт, калі скажу, што частка беларусаў таксама яе падтрымлівае.

Падчас анлайн-сустрэчы „Дамова” было закранута і праблема папулярызацыі беларускага медыйнага кантэнту. Сярод агучанах прапаноў: павелічэнне колькасці беларускамоўных перакладаў расейскай і замежнай літаратуры.

Беларускае Радыё Рацыя