Ігар Іваноў: Мы будзем пашыраць колькасць нашых выданняў



Вось ужо паўгода існуе і працуе ў Лондане выдавецтва Skaryna Press.

Ігар Іваноў у бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лондане. Фота: novychas.online

Яно было створанае ў 2022 годзе пры ўдзеле Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны. За гэты час свет пабачыла ўжо пяць кніг, – распавёў рэдактар выдавецтва Ігар Іваноў:

Мы будзем пашыраць колькасць нашых выданняў. Пакуль мы пачыналі з прозы, рыхтуем дзве паэтычныя кніжкі. Яны вельмі розныя па сваім характары. Адна Алеся Дуброўскага-Сарочанкава, у яго ўжо некалькі кніг у Беларусі выходзіла. Другая кніга Артура Камароўскага, ён як раз у Варшаве жыве. Збіраемся вандраваць, каб перадаць нашы кнігі ў асяродкі беларусаў.

Ён звярнуў увагу, што галоўнымі падзяемі для выдавецтва Skaryna Press на бліжэйшы месяц будуць вандроўкі па Еўропе з прэзентацыяй дзейнасці для беларусаў і ў цэлым еўрапейцаў.

Беларускае Радыё Рацыя