Як зніжэнне стаўкі рэфінансавання адаб’ецца на беларусах?
23-га студзеня Нацбанк Беларусі ўпершыню за 11 месяцаў панізіў стаўку рэфінансавання з узроўню 12% гадавых на 0,5 працэнтныя пункты ніжэй.
Што гэта азначае для беларусаў падчас анлайн-сустрэчы „Беларусы і рынак” адзначыў старэйшы бізнэс-аналітык Вадзім Іосуб:
– Для тых, хто карыстаецца крэдытам, гэта добра, бо крэдыт стаў танней. Для тых, хто размясціў грошы на дэпазіце пад „плаваючую” стаўку, для яго ўклад стаў нявыгадным. Тое ж самае можна сказаць і пра юрыдычных асоб, якія карыстаюцца крэдытнымі дэпазітамі пад „плаваючую стаўку”, якая прывязана да аднаго з гэтых трох паказчыкаў. Любое зніжэнне стаўкі – гэта добра для тых, хто бярэ пазыку, дрэнна для тых, хто дае пазыку.
Вядома, што Еўразійскі банк развіцця даў прагноз далейшага зніжэння тэмпаў гадавой інфляцыі ў Беларусі. Аднак інфляцыя ў Беларусі паніжаецца, дзякуючы адміністрацыйным мерам, узмацненню рэгулявання цэнаўтварэння, а не рынкавым фактарам. Таму, па словах эксперта, паніжэнне стаўкі рэфінансавання ў Беларусі выглядае негарманічнымі, і ў будучыні можа прывесці да адкладзенай інфляцыі.
Беларускае Радыё Рацыя