У ПАРЕ падтрымалі беларускіх палітвязняў
19 дэпутатаў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы падтрымалі палітычных зняволеных Беларусі.
Пры пасярэдніцтве праваабарончай арганізацыі Libereco, 19 сябраў ПАРЕ падпісалі ліст, які быў разасланы 1302 палітычным зняволеным у калоніі, турмы і следчыя ізалятары. Лісты нясуць словы падтрымкі і салідарнасці.