Ігар Юрчык пра дзейнасць фонду „Беларусы ў Лодзі”
Праца інфалініі, інтэграцыйныя спатканні пры дапамозе мясцовых бібліятэк, сустрэчы для беларускіх дзяцей ды інш. Гэта далёка не поўны спіс дзейнасці фонду”Беларусы ў Лодзі”.
Адзін з яе прадстаўнікоў Ігар Юрчык адзначыў, што бліжэйшыя месяцы ў арганізацыі выглядаюць дастаткова насычанымі:
– На сённяшні дзень мы стварылі ізалінію для беларусаў, дзе яны могуць задаваць розныя пытанні датычныя жыцця ў Польшчы і сітуацый, з якімі нашы людзі сутыкаюцца. Таксама мы ладзім інтэграцыйныя спатканні, дзе ў нашых людзей ёсць магчымасць пазнаёміцца з украінцамі, з палякамі, з іншымі жыхарамі Лодзі.
Дадаткова ў фонду „Беларусы ў Лодзі” можна наведаць прагляды фільмаў па-беларуску, пасяджэнні суполкі „Беларускі палітычны клуб Лодзі” і музычныя імпрэзы.
Беларускае Радыё Рацыя