Закрываецца беларускае выдавецтва „Кнігазбор”



Закрываецца беларускае выдавецтва „Кнігазбор”.

У сваім Фэйсбуку дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі напісаў: „Вось і скончылася мая эпапея выдаўца. 27 гадоў працы, каля трох тысяч найменняў кніг, прэзентацыі, выставы… Сёння здаў у Міністэрства інфармацыі пасведчанне выдаўца. У хуткім часе пачнём працэс ліквідацыі ПУП „Кнігазбор”, таму купляйце ў кнігарнях кнігі нашага выдавецтва, пакуль яны ёсць”.

Таксама Генадзь Вінярскі напісаў, што інтэрв’ю і каментары з нагоды закрыцця выдавецтва даваць не будзе.