ЗША шукаюць кандыдатуру на пасаду спецыяльнага пасла па Беларусі



Дзярждэпартамент ЗША „шукае прыдатную кандыдатуру” на пасаду спецыяльнага пасла па Беларусі. Але працаваць ён будзе з Вільні.

Былы пасол ЗША ў Беларусі Джулія Фішэр пакінула пасаду ў чэрвені 2022 года, апошнія месяцы яна працавала з Вільні. Амаль год ЗША не маюць прадстаўніка ў Беларусі – пасля прыпынення працы свайго пасольства ў Менску год таму, пасля пачатку вайны.

Вікторыя Нуланд, намесніца Дзяржсакратара па палітычных пытаннях, заявіла, што пошукі кандыдата працягваюцца. Пакуль гэта складанае пытанне, якое вырашаецца ў кантактах з беларускай апазіцыяй і Святланай Ціханоўскай.