Супраць «групы Пракоп’ева» высунулі больш тузіна абвінавачванняў



Генпракуратура накіравала ў Менгарсуд крымінальную справу ў дачыненні да 18 удзельнікаў так званай групы Вадзіма Пракоп’ева.

Вадзім Пракоп’еў. Скрыншот відэа з канала ў Youtube

Яе абвінавачваюць у планаванні і ўчыненні шэрагу актаў тэрарызму, у тым ліку ў дачыненні да дэпутата Алега Гайдукевіча, паведамляе БЕЛТА.Фігурантам  ставяць у віну незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу агнястрэльнай зброі; замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам; падрыхтоўка да акта тэрарызму ў адносінах да дзяржаўнага дзеяча; стварэнне экстрэмісцкага фармавання, кіраўніцтва ім, удзел у ім; падрыхтоўка да гвалту і пагрозы яго прымянення ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Абвінавачаныя Пракопʼеў, Хаміцэвіч і Чамякін, як піша Белта, абвешчаныя ў міжнародны вышук.У адносінах да ўсіх абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, пры гэтым у дачыненні да Пракопʼева, Хаміцэвіча і Чамякіна – завочна.