У Берасці адкрылі завод па зборцы расейскай спецтэхнікі 



Стала вядома, што ў Берасці адкрыўся беларуска-расейскі аўтазавод па зборцы спецтэхнікі, піша sb.by. Асновай для зборкі стане прадукцыя Волжскага, Ульянаўскага і іншых расейскіх аўтазаводаў.

Спачатку на гэтым заводзе плануецца збіраць за год да 500 машын сацыяльнай і хуткай медыцынскай дапамогі, таварных фургонаў. Таксама гаворка ідзе пра машыны для кіналагічнай, крыміналагічнай, патрульна-паставой службы і гэтак далей.

Паведамляецца, што магутнасці новай зборачнай вытворчасці дазваляюць за год выпускаць да двух тысяч аўтамабіляў.