Прэзентацыя перакладу кнігі «Падарожжы Беньямiна III» у Лондане



На прэзентацыю i сустрэчу з Паўлам Касьцюкевічам, перакладнікам беларускамоўнай версii кнігі Мэндэлэ Мойхер-Сфорыма «Падарожжы Беньямiна III» запрашаюць ужо заўтра, 29 студзеня, у Лондане.

Павел Касцюкевіч

Кнiга падрыхтаваная Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны ў супрацы з выдавецтвам Логвiнаў. Ініцыятары мерапрыемства – прадстаўнікі Скарынаўскай бібліятэкі, – распавяла сябра апякунскай рады Скарынаўскай бібліятэкі, куратар кніжнай калекцыі Караліна Мацкевіч:

– Гэтая імпрэза адбываецца ў супрацы з беларуска-габрэйскім цэнтрам культурнай спадчыны, які арганізоўвае беларуска-габрэйскі фестываль. У межах гэтага фестывалю адбудзецца прэзентацыя кнігі Мойхера-Сфорымы «Падарожжы Беньямiна III». Гэта вельмі цікавы твор: і ў плане арыгіналу, і ў плане перакладу. Кніга напісана на ідышу, а пасля перакладзеная самім аўтарам на іўрыт.

Мерапрыемства пачнецца а 14-ай гадзіне лонданскага часу па адрасе Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS.

Беларускае Радыё Рацыя