Зяленскі ўвёў санкцыі супраць 23-х беларускіх кампаній
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў у дзеянне рашэнне СНБА аб санкцыях супраць 185 юрыдычных і фізічных асоб, якіх Расея выкарыстоўвае для перавозкі па чыгунцы асабовага складу і вайсковай тэхнікі. Сярод іх нямала беларускіх кампаній.
Як распавёў Зяленскі, актывы прадпрыемстваў, супраць якіх уведзеныя санкцыі, ва Украіне блакуюцца, а наяўная маёмасць будзе выкарыстоўвацца для абароны Украіны.
«Мы будзем працаваць над тым, каб аналагічнае блакаванне было ўжытае і іншымі краінамі», — сказаў Зяленскі.
У спісе прадпрыемстваў, супраць якіх уведзеныя ўкраінскія санкцыі, — «Беларуськалій», Гомельскі хімічны завод, Беларуская чыгунка і «Белінтэртранс» як лагістычны цэнтр, лідская «Лакафарба», «Белгазпрамбанк» і іншыя.
Беларускае Радыё Рацыя