Выйшлі з друку паэтычныя зборнікі Ганны Севярынец, Насты Кудасавай і Крысціны Бандурынай



Паэт Дзмітрый Строцаў паведаміў у сваім фэйсбуку, што ў берлінскім выдавецтве выйшлі з друку тры новыя кнігі вершаў Ганны Севярынец, Насты Кудасавай і Крысціны Бандурынай.

Кнігі аформлены ў адну серыю з лагатыпам выдавецтва Hochroth на вокладках.

Прэзентавацца ўсе тры кніжкі будуць у Вільні на Стральцоўскім фэсце ў сярэдзіне лютага.

Кнігі можна заказваць на [email protected] з дастаўкай на тэрыторыі Еўразвяза. Трэба пазначыць імя заказчыка, паштовы адрас, імя аўтара і колькасць кніг. Кошт 1 экзэмпляра – 8 еўра. Аплата банкаўскім пераводам на нямецкі рахунак. Калі заказваецца адна кніга – дадаецца ў рахунак дастаўка. Ад дзвюх кніг – дастаўка бясплатная. Звяртацца можна на нямецкай, англійскай і рускай.