Ці стане „Белая Русь” партыяй?



У праўладным аб’яднанні „Белая Русь” не адмаўляюцца ад ідэі ператварэння ў палітычную партыю. Зараз кіраўніцтва арганізацыі ладзіць маніторынг, як да такой ініцыятывы ставяцца шараговыя чальцы. Яшчэ летась у аб’яднанні заяўлялі, што ператварэнне ў партыю – гэта перспектыўная задача.

На думку філосафа, палітычнага дзеяча Анатоля Ляўковіча, усё ж да гэтага справа не дойдзе:

– З пункту гледжання нармальнага палітычнага працэсу і такая партыя павінна быць, іншыя канструктыўныя партыі павінны быць. Мы ўсе павінны быць у сістэмным палітычным працэсе, узяць на сябе адказнасць за дзяржаву і лёс людзей у гэтай дзяржаве і гэтак далей. Калі ўлада пакуль замкнутая на аднаго, то навошта партыі? Другая справа, ці патрэбныя партыі такому важаку? На сённяшні дзень я разумею, што непатрэбныя.

Палітык упэўнены, што ў рэальнасці „Белай Русі” прасцей існаваць у фармаце грамадскага аб’яднання ды і самаму рэжыму не патрэбная партыя чыноўнікаў, якая апрыёры стане канкурэнтам.

Беларускае Радыё Рацыя