Выйшла па-беларуску кніга Карнея Чукоўскага



У перакладзе на беларускую мову кніга атрымала назву «Добры доктар Будзь-Здароў». Пра гэта паведаміла на сваім Фэйсбуку жонка Андрэя Паліна Скурко.

Вершаваную казку Чукоўскага «Айболит» перакладалі на беларускую мову і раней, але Андрэй Скурко зрабіў яе больш сучаснай. Кнігу выдала выдавецтва „Тэхналогія”.

У анатацыі да кнігі напісана:

„Усім вядома славуты класічны твор. Культавая вершаваная казка “Айболит” упершыню выдаецца на беларускай мове!
Нашага Айбаліта завуць Будзь-Здароў (і гэта, адзначаюць чытачы, гучыць нашмат аптымістычней). Знакамітай кнізе Карнея Чукоўскага неўзабаве споўніцца сто гадоў, таму перакладчыку давялося сёе-тое асучасніць. Так, Будзь-Здароў паказвае хворым зверанятам мульцікі і лечыць іх не толькі ад малярыі, але і ад кавіду. Але рытм, дух, настрой арыгінальнага твора перададзены дасканала.”

Кнігу можна замовіць тут.