Nordwind Airlines плануе прамыя рэйсы з Ніжняга Ноўгарада ў Менск



З 2 сакавіка авіякампанія Nordwind плануе пачаць прамыя рэгулярныя зносіны паміж Ніжнім Ноўгарадам і сталіцай Рэспублікі Беларусь.

Рэйсы будуць выконвацца два разы на тыдзень па чацвяргах і нядзелях сумесна з авіякампаніяй „Ікар”.

Вылет з Ніжняга Ноўгарада ў 00:30, прыбыццё ў Менск у 02:40;

Зваротны вылет з Менска ў 03:40 з прылётам у Ніжні Ноўгарад у 05:35.

Будзе задзейнічаны самалёт Embraer-190 на 101-е месца.