Беларусы сталі амаль у два разы менш пераводзіць грошы за мяжу
Грашовыя пераводы беларусаў за мяжу праз даступныя міжнародныя сістэмы пераводаў у IV квартале 2022 года скараціліся амаль удвая ў параўнанні з папярэднім кварталам. Аб гэтым Office Life паведамілі ў Нацыянальным банку.
У кастрычніку-снежні беларусы перавялі за мяжу амаль $43,6 млн у эквіваленце, тады як кварталам раней было амаль $79,4 млн. Менш было толькі ў I квартале года – звыш $40,8 млн.
Скарацілася і сярэдняя сума пераводу – з $ 525,26 да $ 267,99.
Пры гэтым у атрыманні сродкаў з-за мяжы дынаміка іншая: з сярэдзіны года ідзе паступальнае зніжэнне. Калі ва II квартале было $115,2 млн, то ў III – $59,3 млн, у IV – $49,2 млн. Прыкметнай змены ў сумах не адбылося: у сярэднім на працягу года беларусам пераводзілі $298,44.
Мяркуючы па сістэмах, праз якія паступалі грошы, размова ідзе ў большай ступені аб пераводах у Расею і СНД. Выкарыстоўваліся сістэмы пераводаў «Юністрым», «Залатая карона», Money Gram, Contact, «Ашчадбанк Анлайн». На тэрыторыі Беларусі прыпынена аказанне паслуг сістэмамі Ria Money Transfer і Western Union.