„Пачалося ў Мастаўлянах” – рэпартаж Улі Шубзды і Юркі Ляшчынскага



Мастаўляны – вёска ў гміне Гарадок, ва ўсходняй Беласточчыне. Тут нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстання 1863 года. Ці жывая памяць пра гэтага выдатнага сына беларускага народу? Як ушаноўвалася памяць пра Каліноўскага на яго радзіме? Да якіх роздумаў і высноваў прыводзяць чарговыя гадавіны Студзеньскага паўстання (паўстання Кастуся Каліноўскага), як беларусаў, так і палякаў? Пра гэта ў рэпартажы „Пачалося ў Мастаўлянах”.