Улады Крыма прыдумалі свята для дэпартаваных народаў
Першы намеснік кіраўніка парламенту крымска-татарскага народу – Меджлісу – Нарыман Джэлял заявіў, што раўнадушна ставіцца да Дня адраджэння рэабілітаваных народаў. Паводле яго, святочныя мерапрыемствы гэтага дня азмрочаныя тым, што ў Крыме надалей працягваецца крымінальны пераслед, вобшукі, допыты, затрыманні ды арышты крымскіх татараў:
– Я не заклікаю людзей хадзіць ці не хадзіць на падобныя мерапрыемствы. Іх арганізоўваюць крымскія ўлады, каго палічылі патрэбным, яны запрасілі. Такімі мерапрыемствамі хочуць падмяніць памятны дзень, які стаў традыцыйным цягам многіх гадоў. У прывтнасці, з тых інтэрв’ю кіраўніцтва Рэспублікі Крым было зразумела, што дадзены дзень хочуць супрацьпаставіць памятнаму дню 18 траўня. Я катэгарычна не згодны з гэтым.
У Сімферопалі 21 красавіка адзначылі Дзень адраджэння рэабілітаваных народаў. Гэтую дату новыя ўлады Крыму прывязалі да гадавіны падпісання ўказу Уладзіміра Пуціна “Аб мерах па рэабілітацыі армянскага, балгарскага, грэцкага, крымска-татарскага і нямецкага народаў і дзяржаўнай падтрымцы іх адраджэння і развіцця”.
Улады Крыму хочуць зрабіць гэты дзень альтэрнатывай 18-га траўня – Гадавіне дэпартацыі крымска-татарскага народу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ru.krymr.com