Еўразвяз на гадавіну пачатку вайны ўвядзе 10-ты пакет санкцый супраць Расеі
Прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што да 24 лютага, да гадавіны пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны, у дзеянне будзе ўведзены 10 пакет санкцыйных захадаў супраць Расеі.
«Мы з нашымі партнёрамі па G7 абмяжуем цану на расейскія нафтапрадукты, і да 24 лютага, роўна праз год пасля пачатку ўварвання, мы маем мэту ўвесці ў дзеянне дзясяты пакет санкцый», — заявіла Урсула фон дэр Ляен на супольнай з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім прэсавай канферэнцыі ў Кіеве 2 лютага.
Прэзідэнтка Еўракамісіі дадала, што адначасова абмяркоўваецца механізм, каб прымусіць Расею кампенсаваць Украіне страты, нанесеныя ў выніку расейскай агрэсіі.
Беларускае Радыё Рацыя