Што жыхары Бярозы ведаюць пра Леніна?
22 красавіка – дзень народзінаў Уладзіміра Леніна, у Беларусі не адзначаецца як свята. Ад традыцыі савецкіх часоў засталіся толькі ленінскія суботнікі перад гэтай датай. Нагадваюць пра Леніна і шматлікія помнікі на вуліцах і плошчах беларускіх гарадоў. Мы апыталі жыхароў Бярозы, як яны цяпер успрымаюць правадыра бальшавікоў:
– Рэвалюцыю зрабіў, а больш нічога не ведаю.
– Ён чума. Нічога не зрабіў для людзей, а мы цяпер пакутуем з-за яго.
– Ён крыху хворы на галаву быў, рэвалюцыю пачаў.
– Я не ведаю…
– Ну, як жа, гэта наш правадыр – Уладзімір Ільіч Ленін. З ім звязана рэвалюцыя. Дзякуючы яму з’явіўся Савецкі Саюз. Вызваліў людзей, якія перасталі быць рабамі. З’явілася магчымасць вучыцца, працаваць. Нейкая роўнасць.
– Правадыр. Зрабіў рэвалюцыю. Можа, і непатрэбна яна была. Хто яго ведае… Які сэнс у ёй? Я хутчэй за Гітлера, чым за Леніна.
Паводле гісторыка Паўла Дайліда, моладзь нават не ведае, хто такі Ленін. І калі Ленін ужо выціскаецца са свядомасці грамадзян, то яго месца павінен заняць сапраўдны нацыянальны герой – такі, як Тадэвуш Касцюшка.
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза