Былы ўкраінскі чыноўнік хаваецца ў Беларусі?
Беларуская пракуратура адмовілася адказваць на запыт Генеральнай пракуратуры Украіны пра тое, ці сапраўды экс-міністр абароны часоў Януковіча – Міхаіл Ежаль знаходзіцца ў Менску.
Пра гэта гаворыцца ў адказе на запыт дэпутата Дзмітра Тымчука, паведамляе партал «Украінская праўда». У пракуратуры паведамілі, што шукаюць Ежаля як падазраванага па справе, датычнай растраты дзяржаўных грошай, але ён збег у Беларусь. Паводле наяўнай інфармацыі, Ежаль знаходзіцца на лекаванні ў вайсковым шпіталі ў Менску, — распавялі ў Генпракуратуры Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота pravda.com.ua