У Фаніпалі затрымліваюць людзей за ўдзел у мітынгах у жніўні 2020-га
Як стала вядома, у Фаніпалі Дзяржынскага раёна сілавікі масава затрымліваюць мясцовых жыхароў у межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га года.
Высвятлілася, што супрацоўнікі ГУБАЗіКа ідэнтыфікуюць людзей па відэа, якое зафіксавала мітынг. На яго патрапіў увесь натоўп — больш за 600 чалавек, паведамляе «Вясна».