Як будуць харчавацца настаўнікі?
Аплата за абед, які для дзяцей датуецца дзяржавай, для настаўнікаў будзе праводзіцца з невялікім павышаючым каэфіцыентам. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец, піша БелТА.
Па словах міністра, пасля публікацый у СМІ скаргаў настаўнікаў на забарону харчавацца ў школьных сталовых Мінадукацыі, нарэшце, звярнула ўвагу на праблему.
— Ва ўсіх школах месцы для прыёму ежы педагогамі абсталяваныя, а выкананне гэтай нормы знаходзіцца на пастаянным кантролі, — заявіў Іванец, дадаўшы, што ўсе аблвыканкамы цяпер чарговы раз праводзяць маніторынг.
Ён запэўніў, што ў большасці школ настаўнікі могуць харчавацца ў школьнай сталовай. У выпадку, калі абеды гатуюць камбінаты школьнага харчавання, настаўнікі могуць аплаціць свой абед самі, а вось там, дзе харчаванне арганізуе сама школа, сітуацыя больш складаная.
Міністр распавёў, што ўрад падрыхтаваў адпаведны законапраект аб новай норме ў Кодэксе аб адукацыі — ён ужо ўзгоднены і ў хуткім часе паступіць у парламент, разгледзець яго плануюць у «самыя кароткія тэрміны з-за актуальнасці праблемы».
Беларускае Радыё Рацыя