У Беларусі праходзяць танкавыя вучэнні каля мяжы з Украінай



Міністэрства абароны Беларусі праінфармавала аб правядзенні тактычнага занятку з баявой стральбой на размешчаным каля мяжы з Украінай палігоне.

«На Гожскім палігоне з асабовым складам 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады праведзены комплексны тактычны занятак з баявой стральбой танкавых узводаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Ваеннаслужачыя адпрацавалі пытанні вылучэння падраздзяленняў з раёна засяроджвання, занятку агнявога рубяжа, вядзення абарончага бою танкавым узводам і выхаду з бою”, – дадалі ў беларускім ваенным ведамстве.

Беларускае Радыё Рацыя