Распачаўся даследчы праект па зборы дадзеных украінцаў і беларусаў у замежжы



У Польшчы, Германіі і Швейцарыі распачаўся даследчы праект па зборы дадзеных украінцаў і беларусаў, якія пасля 24 лютага 2022 апынуліся і цяпер жывуць у Варшаве, Берліне і Берне.

Апытанні рэспандэнты праходзяць ананімна. Яны распавядаюць пра жыццё ў агучаных краінах і ва Украіне, а таксама пераадоленне мяжы падчас вайны. Збор інфармацыі плануецца завяршыць да красавіка. Затым пачнецца аналіз атрыманых дадзеных.

Працягвае каардынатар праекту па зборы дадзеных у Варшаве Дзмітро Мамаеў:

– Галоўная мэта даследаваць наколькі чалавек быў уразлівы падчас падарожжа з Украіны, сабраць інфармацыю, ці сустракаліся людзі з кейсамі гандлю людзьмі, незаконным перасячэннем мяжы, эксплуатацыяй пасля таго, як чалавек трапляў на тэрыторыю Украіны і Еўрапейскага звязу, каб мець такія дадзеныя на глабальным узроўні. За гэтым даследаваннем стаіць Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і таксама Цэнтр змешанай міграцыі, які працуе ад імя Дацкай Рады спраў бежанцаў, але з’яўляецца незалежнай арганізацыяй.

Дзмітро запрасіў патэнцыйных рэспандэнтаў прайсці апытанне і дапамагчы сабраць неабходныя дадзеныя: “Нам патрэбная інфармацыя ад паўнагадовых людзей, якія жывуць у Варшаве, Берліне і Брне, а на момант пачатку вайны (альбо за тыдзень да таго) знаходзіліся ва Украіне. Калі гэта вы, то калі ласка, звяжыцеся са мной (telegram: @invincible_dmitruk), маёй калегай (@eli_boryskina) альбо арганізацыяй “POMA” (https://pomaglobal.org/), якая і ажыццяўляе праект. Разам мы палепшым гуманітарную сітуацыю”.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя