Хутка Дзень роднай мовы і 16-я Агульнанацыянальная дыктоўка



На фінішную прамую выходзіць падрыхтоўка да чарговага Дня роднай мовы (21 лютага) і 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі.

Лідская бібліятэка імя Янкі Купалы ўжо падабрала тэксты, якія будуць апублікаваныя ў бліжэйшым нумары электроннага выдання “Наша слова.pdf”. Сёлета тэкстаў будзе больш, бо ў Лідзе прынята рашэнне прысвяціць дыктоўку 700-годдзю горада.

У Лідзе, напрыклад, дыктоўку арганізуе райвыканкам, спадзяёмся, што і Гарадзенскі аблвыканкам чарговы раз не застанецца ўбаку. А таксама ёсць спадзеў на Акадэмію навук, Нацыянальную бібліятэку, універсітэты, каледжы, школы Беларусі. Ёсць надзея, што беларускую дыктоўку напішуць ва ўсіх гарадах Беларусі, а таксама ў сельскай мясцовасці.

Таму верым, што жаваранкі недалёкай вясны зазвіняць па-беларуску!

Беларускае Радыё Рацыя