Сацыял-дэмакраты – супраць “Начных ваўкоў”



Прэзідыум Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі  (Грамада) зрабіў заяву адносна праекту расейскіх байкераў “Начныя ваўкі”. Тыя збіраюцца  праехаць па тэрыторыі Беларусі і далей праз шэраг еўрапейскіх дзяржаў у гонар 70-ай гадавіны перамогі над фашызмам. Паводле намесніка старшыні Берасцейскай абласной суполкі партыі Валянціна Лазарэнкава, “Начныя ваўкі” прысутнічалі на тэрыторыі Крыму ў час захопу яго Расеяй, і прымалі ў ім актыўны ўдзел:

– Самі байкеры захоплівалі грамадзянаў Украіны,  у тым ліку асоб, якія ў тую пару з’яўляліся кіраўнікамі гэтых тэрыторый. Непасрэдны кіраўнік гэтай арганізацыі, які мае мянушку “Доктар”, з’яўляецца асобай, якой забаронены ўезд на тэрыторыю Еўропы за ўдзел у анексіі Крыму.

Сацыял-дэмакраты лічаць, што на самой справе расейскія байкеры маюць намер прадэманстраваць сілу „расейскага свету”. А таксама стварыць свае падраздзяленні ў краінах, з мэтай далейшай перакройкі межаў. Сацыял-дэмакраты – супраць праезду “Начных ваўкоў” па тэрыторыі Беларусі.

“Такія дэмаршы будуць правакаваць адносіны паміж афіцыйнымі асобамі, грамадзянскімі структурамі і нават дэмакратычным асяроддзем. А таксама зноў паставяць нашу краіну ў піку еўрапейскаму свету”, – кажа палітык.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота dpon.ru